УРОК-СУСТРЭЧА З ПАЭТЭСАЙ

     – Ніколі не здавайцеся! Рабіце тое, што вам падабаецца, тое, што прыносіць вам асалоду. Нават калі нехта скажа, што ў вас нічога не атрымліваецца, што ў вас няма таленту, не спыняйцеся. Тварыце! – пажадала на развітанне кадэтам 8 “А” класа Ганна Іванаўна Міклашэвіч, слуцкая паэтэса, член грамадскага аб’днання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, настаўніца беларускай мовы і літаратуры.
Сёння ў васьмікласнікаў быў незвычайны ўрок літаратуры – урок мужнасці на тэму “Патрыятызм пачынаецца з любові да сваёй малой радзімы”. Правяла гэты ўрок Ганна Іванаўна Міклашэвіч.
     У час сустрэчы Ганна Іванаўна расказала пра творчы і прафесійны шлях, падзялілася, чым натхнялася, калі пісала свае творы, якія тэмы асабліва блізкія ёй, адказвала на пытанні кадэтаў. Дала параду тым, хто адчувае жаданне пісаць, але баіцца, што ў яго нічога не атрымаецца.
І канечне, на ўроку-сустрэчы гучалі вершы Ганны Іванаўны. Шмат вершаў! Яе паэзія – гэта не проста вытанчаныя радкі таленавітай жанчыны, гэта самыя шчырыя пачуцці да малой радзімы, да роднай мовы, блізкіх людзей, выказаныя словамі.
     Мы ўдзячныя Ганне Іванаўне за цёплую сустрэчу і ўрок, які яна правяла для кадэтаў. Калі творцы спускаюцца са старонак сваіх кніг, іх словы хутчэй трапляюць у самае сэрца чытача. І гэта вельмі каштоўна.

Ірына Андрыевіч, настаўнік

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *