ТОЛЬКІ НАПЕРАД З “ПУНСОВЫМІ ВЕТРАЗЯМІ”!

Дзе самыя таленавітыя юнкары, якія выдаюць лепшую школьную газету, па меркаванні журы фестывалю школьных СМІ “Пунсовыя ветразі”? У Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы.
У гэтым годзе кадэцкае перыядычнае выданне “Магістраль” узнагароджана дыпломам І ступені на рэспубліканскім конкурсе школьных сродкаў масавай інфармацыі, які праводзіцца па ініцыятыве філіяла «Рэдакцыя часопіса «Народная асвета» ўстановы «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета».
Для кадэтаў-журналістаў гэтая ўзнагарода вельмі важная. Чаму?
– “Магістраль” для нас не проста сродак інфармацыі, а магчымасць выказвацца на тыя тэмы, якія цікавяць, хвалююць. А калі наша выданне было прызнана лепшым, гэта значыць, што кадэцкае жыццё цікавіць не толькі нас, кадэтаў. А яшчэ гэта значыць, што мы выпускаем якаснае выданне, – адказала на пытанне рэдактар газеты Ірына Чалевіч, вучаніца 11 класа.
Пастаянны склад рэдакцыі складаюць вучні 8 – 11 класаў: Вера Бурко, Анастасія Вярбіцкая, Данііл Хоміч, Уладзіслаў Юрашчык, Вера Шымкевіч, Маргарыта Шмерко, Максім Лапцэвіч.
На старонках выдання “Магістраль” кадэты спрабуюць сябе ў розных ролях: рэпарцёраў, фатографаў, аналітыкаў, сацыёлагаў. Рэдкалегія заўсёды радая новым членам і ідэям, гатовая падтрымаць творчыя пачаткі.
Кадэцкае выданне “Магістраль” не толькі аб’ядноўвае таленавітых і цікаўных вучняў, яна вучыць сумесна пераадольваць цяжкасці, дапамагаць адзін аднаму і ніколі не спыняцца на дасягнутым. І мы спадзяёмся, што гэтая добрая традыцыя будзе працягвацца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *