МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы кадэты Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча падтрымалі ініцыятыву студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і прынялі ўдзел у агульнаўніверсітэцкай дыктоўцы “Дыктоўка.бай”, якая прайшла на YouTube-канале БДПУ.
Разам са студэнтамі педагагічнай ВНУ і кадэтамі за парты селі настаўнікі і выхавальнікі вучылішча. Сярод нашых педагогаў ёсць грамадзяне Расіі і Украіны, якія ніколі не вывучалі беларускую мову. Але яны з задавальненнем паспрабалі свае сілы ў дыктоўцы.
Цудоўная нагода, удала падабраны тэкст, у якім апавядаецца не толькі пра важнасць шанавання беларускай мовы, але ўзгадваюцца выбітныя дзеячы беларускай культуры, адчуванне еднасці беларусаў – усё гэта падтрымлівае ўпэўненасць ў тым, што мова наша, як казаў Францішак Багушэвіч, “ёсць такая ж людская” і застаецца неабходнай для самасвядомасці беларусаў.

Ірына Андрыевіч, настаўнік

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *