21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны день роднай мовы. Напярэдадні гэтага свята кадэты прынялі ўдзел у агульнай дыктоўцы, якая была арганізавана Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа, Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі разам з радыё «Культура».
У дыктоўцы мог паўдзельнічаць кожны жадаючы. Вочна сустрэча была наладжана непасрэдна ў памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі ў горадзе Мінску. З іншых куточкаў краіны можна было падключыцца ў online-фармаце на хвалі 102.9 FM (радыё «Культура»).
Для напісання быў прапанаваны незвычайны фармат – вершаваны твор «Беларускія жанчыны» Алеся Звонака. І гэта сімвалічна ў Год беларускай жанчыны. У канцы дыктоўкі быў дадзены каментар для таго, каб слухачы маглі сябе праверыць. Для тых, хто знаходзіўся ў памяшканні бібліятэкі, былі падрыхтаваны мультымедыйныя слайды для самаправеркі.
Агуьная дыктоўка – гэта цікавая сумесная праца, накіраваная на папулярызацыю беларускай мовы. Вельмі прыемна было стаць часткай такой акцыі.
І.М.Андрыевіч, настаўнік беларускай мовы







