МЫ ВЫБІРАЕМ ТЭАТР!

Наведванне тэатра – вельмі важная падзея ў жыцці дзіцяці, сапраўднае свята, якое запамінаецца надоўга.
27 кастрычніка кадэты вучылішча пабывалі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, дзе з захапленнем пазнаёміліся са спектаклем “Паўлінка”
па аднайменнай камедыі класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжэту, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы і выдатнага майстэрства выканаўцаў. Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.
Для многіх юнакоў і дзяўчат гэта было першае наведванне найпрыгажэйшага тэатра Рэспублікі Беларусь. Спектакль пакінуў незабыўнае ўражанне. Пасля яго кадэты абменьваліся думкамі, рабілі фотаздымкі на памяць.

А.І. Вярбіцкая, настаўнік

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *