ДЗЕНЬ ПРАВАСЛАЎНАЙ КУЛЬТУРЫ

На Любаншчыне 27 красавіка адбыўся Дзень праваслаўнай культуры «Хрыстос уваскрэсе, радасць мая!»
Гэты дзень прайшоў на Любаншчыне з велікоднымі віншаваннямі, песнямі і танцамі, майстар-класам па дэкарыраванні велікодных яек, выставай творчых работ, выкананых у розных тэхніках. Плошча горада пераўтварылася ў святочную пляцоўку. Прадстаўнікі ўстаноў культуры дэманстравалі разнастайныя вырабы: бондарскія, з саломы, лазы і іншыя, работнікі дзіцячай бібліятэкі прапанавалі пазнаёміцца з падборкай духоўнай літаратуры.
Пасля шчырых слоў прадстаўнікоў духавенства і ўлады прыгожымі выступленнямі радавалі выканаўцы і калектывы мастацкай творчасці, навучэнцы Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *