ДАКРАНУЦЦА ДА ТВОРЧАСЦІ ЯНКІ КУПАЛЫ

У рамках Пілотнага праекта аб правядзенні экскурсіі вучні 10“Б” класа наведалі філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы ў маёнтку Акопы.
Яшчэ ніколі жаданне паглядзець, дзе напісаў лепшыя творы пясняр, у кадэтаў не было такім моцным. Таму іх не маглі спыніць ні дрэннае надвор’е, ні дрэнная дарога.
Экскурсія на самой справе атрымалася інтэрактыўнай.
У будынку літаратурнага музея, які знаходзіцца ў вёсцы Харужынцы, кадэты паслухалі цікавы аповед пра жыццё і творчасць Янкі Купалы з 1926 па 1929 гады, чыталі вершы класіка, збіралі пазлы па п’есах Янкі Купалы.
А на зваротнай дарозе мы не змаглі не наведаць векавечны дуб, апеты лепшым сябрам Янкі Купалы Ядвігіным Ш.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *